Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Чашнікі - Настаўнікам аб бяспецы

Дата: 1 февраля 2021 в 15:57
115 просмотров

      Начальнік Чашніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Мікалаевіч Балтрук выступіў перад працоўным калектывам "сярэдняй школы №2" г. Новалукомль.

       Андрэй Мікалаевіч давёў абстаноўку з пажарамі ў рэспубліцы, вобласці і раёне, акрэсліў асноўныя прычыны іх узнікнення. У ходзе выступлення асаблівы акцэнт быў зроблены на важнасць звязкі "настаўнік-вучань", бо менавіта педагогі ў школе прышчапляюць нашым дзецям веды, не толькі па школьных прадметах, але таксама і асноўныя веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці. Як сказаў галоўны выратавальнік раёна: "менавіта з ранняга дзяцінства, трэба закладваць Асновы бяспекі ў маладое пакаленне. Толькі так мы зможам выхаваць сабе годную змену".

      Таксама Андрэй Мікалаевіч распавёў пра карысць прылады ранняга выяўлення пажару-аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, дзе яго можна набыць і як выкарыстоўваць. Прадэманстраваў мабільны дадатак "МНС Беларусі: дапамога побач" і распавёў, як яго ўсталяваць і выкарыстоўваць. У канцы выступу былі дадзены адказы на пытанні, якія цікавяць настаўнікаў. У выніку атрымалася вельмі цёплая гутарка, і што самае важнае ў рэжыме дыялогу. Прыемна бачыць, што дадзеная прафілактычная праца ідзе на карысць, асабліва калі ў вачах прысутных прыкметны непадробную цікавасць да дадзеных досыць актуальным тэмах

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.