Інфармацыя аб музеі
Дзяржаўнай ўстановы
адукацыіі “Цяпінская сярэдняя
школа Чашніцкага раёна”
- Назва музея: Музей імя Васіля Цяпінскага
- Дзяржаўная ўстанова адукацыіі “Цяпінская сярэдняя школа Чашніцкага раёна”
- 211151, Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, в.Цяпіна, д.79<sup>А</sup> ( 8-02133) 6-37-21
- Гістарычны (Агульнагістарычны)
- tyapino@vitebsk.by, tyapino.schools.by
- Асноўныя раздзелы экспазіцыі:1. Жыццёвы і тврчы шлях Васіля Цяпінскага; 2. Этнаграфія нашай мясцовасці; 3. Гісторыя стварэння калгасу; 4. Нашы землякі у гады Вялікай айчыннай Вайны; 5. Знакамітыя людзі нашай мясцовасці; 6. Землякі – перадавікі вытворчасці; 7. Гісторыя і сённяшні дзень школы
- У фондах музея 215 экспанатаў, з якіх 100 экспанатаў асноўнага фонду. Яны і складаюць музейную калекцыю і знаходзяцца ў добрым стане: прадметы сялянскага побыту, фрагменты ўзбраення часоў Вялікай айчыннай вайны, дакументы, узнагароды, фатаздымкі. Вялікая колькасць матэрыялаў і экспанатаў музея сабраны самімі навучэнцамі і настаўнікамі школы ў выніку пошукавай працы. Экскурсіі для наведвальнікаў праводзяць юныя экскурсаводы-навучэнцы 7-11класаў.
- Пералік найбольш каштоўных музейных прадметаў
№ п/п |
Назва музейных прадметаў |
Шыфр. нумар |
Захаванасць |
Заўвагі |
1. |
Паціфон |
АФ20 |
нерабочы |
|
2. |
Пралка з прасніцай |
АФ5 |
частковая |
|
3. |
Самавар |
АФ18 |
частковая |
|
4. |
Вышываныя ручнікі |
АФ2, 3, 41 |
поўная |
|
5. |
Чаўнок дзеравянны |
АФ11 |
частковая |
|
6. |
Матыка з жалезнвм наканеченікам |
АФ24 |
частковая |
|
7. |
Саха з жалезным наканечнікам пач. ХХ ст. |
АФ25 |
частковая |
|
8. |
Серп пач. ХХ ст. |
АФ33 |
частковая |
|
9. |
Кірка пач. ХХ ст. |
АФ37 |
частковая |
|
10. |
Талерка трафейная 1938г. |
АФ42 |
поўная |
- Першы раздел музея прысвечаны жыццю і творчасці гуманіста і кнігавыдаўца В. Цяпінскага. На стэндах прадстаўлены партрэты асветніка. Экспанаты адлюстроўваюць розныя бакі жыцця і творчасці нашага знакамітага земляка. Гэта дакументы, архіўныя матэрыялы, ксеракопіі асобных яго твораў, вытрымкі з газет і часопісаў пра дзейнасць В. Цяпінскага. Стваральнікі музея імкнуліся зрабіць такую экспазіцыю, каб наведвальнікі маглі адчуць і той час, і тыя ўмовы, у якіх жыў і тварыў В.Цяпінскі, а галоўнае – зразумець вытокі яго творчасці, да канца аддадзенай беларускаму народу. Нядаўна раздзел папоўніўся родавым дрэвам нашага земляка, пра што з цікавасцю распавядаюць нашы эккурсаводы.
У этнаграфічнай часцы музея дэманструюцца традыцыйныя сельскагаспадарчыя і рамесніцкія прылады працы, хатняе начынне, прадметы побыту жыхароў нашай мясцовасці. Даматканыя вырабы і сурвэткі, сарочкі, ткацкія палотны. Важнае месца адведзена ручнікам. Кожны аздоблены непаўторнай каларытнай вышыўкай. Здзіўляюць вырабы гаспадарчага прызначэння з саломы: кублы, сявенька, а таксама кераміка: збаны, гарлачы. Ганаровае месца ў калекцыі займаюць прадметы ткацтва: калаўрот, трапала і часала ільну, матавіла, чаўначкі, верацёны, ткацкі станок.
Наступная экспазіцыя прысвечана гісторыі стварэння калгаса. Шмат цікавых дакументаў, фотаздымкаў апавядаюць нам пра сацыялістычнае будаўніцтва ў нашым краі, знаёмяць з першымі камсамольцамі калгаса.
Вялікае выхаваўчае значэнне мае экспазіцыя, прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Каля гэтай экспазіцыі заўсёды мнагалюдна: фотаздымкі ветэранаў- вяскоўцаў, іх гераічны шлях, успаміны аб вайне. У музеі захоўваюцца фрагменты зброі, прастрэленыя каскі, кнігі пра вайну. Матэрыялы экспазіцыі збіралі настаўнікі, вучні, бацькі. Пра нашых землякоў апавядаюць стэнды музея. І расказ гэты пра мужнасць, гераізм і адвагу. Нам ёсць кім і чым ганарыцца.
Пачэснае месца ў экспазіцыі адведзена настаўнікам-ветеранам, якія з першых дзён вайны сталі на абарону Радзімы. Якаўлеў Аляксандр Філіпавіч адразу пасля заканчэння школы трапіў на фронт, дайшоў да Берліна. За праяўленыя мужнасць і гераізм быў узнагароджаны двума ордэнамі “Айчынная вайна II ступені” і двума ордэнамі Чырвонага Сцягу. Пасля вайны Аляксандр Філіпавіч працаваў настаўнікам, быў дырэктарам школы Былыя настаўнікі Алісіевіч Сцяпан Андрэеевіч і яго жонка, Алісіевіч Ганна Усцінаўна, партызанілі ў брыгадзе “Дубава” і адначасова вучылі дзяцей, якія знаходзіліся разам з бацькамі ў атрадзе. Пасля вызвалення Беларусі Сцяпан Андрэеевіч у саставе
204 –й Віцебскай дывізіі ўдзельнічаў у вызваленні літоўскіх і латвійскіх земляў ад фашыстаў. Быў цяжка паранены, яму ампутавалі нагу. За баявыя заслугі на фронце Алісіевіч Сцяпан Андрэевіч быў узнагароджаны медалём “За адвагу”, ордэнам “Айчынная вайна ІІ ступені”. Пасля вайны Сцяпан Андрэевіч і Ганна Усцінаўна працавалі ў Цяпінскай школе настаўнікамі.
Экспазіцыю пра нашага земляка Парцянка Івана Карпавіча, які з першых дзён вайны партызаніў у брыгадзе “Дубава”, потым трапіў на фронт, фарсіраваў Одэр, дайшоў да Берліна, дапамагла стварыць яго дачка – завуч нашай школы Кузьміна Ала Іванаўна. Іван Карпавіч быў узнагароджаны многімі баявымі ардэнамі і медалямі.У адной з вітрын музея прадстаўлена Ганаровая грамата, якую Іван Карпавіч Парцянка за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з ворагам, атрымаў ад Маршала Савецкага Саюза К. Ракасоўскага.
Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны юнай зямлячцы Тамары Унуковіч, якая ў 15-гадовым узросце ў 1944-м годзе разам з 23 патрыётамі Чашнікаў была расстраляна немцамі.У музеі захоўваецца ліст з успамінамі былога інструктара падпольнага Чашніцкага РК ЛКСМБ пры партызанскай брыгадзе “Дубава” Непляховіча А.К., у якім расказваецца, як Тамара па заданню партызан перадавала ў нямецкі гарнізон зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, збірала звесткі аб праціўніку, агнявых кропках гарнізона. Вельмі балюча чытаць успаміны аб тым, як мужна трымалася дзяўчынка-падлетак перад расстрэлам.
Падрыхтавана выстава ”Без тэрміну даўнасці”, прысвечаная ахвярам ваенных злачынстваў нацыстаў і іх памагатых у гады ВАВ на тэрыторыі нашага раёна. Асноўным матывам выставы стала палітыка генацыду савецкага народа нямецка-фашысцкімі захопнікамі: “карныя аперацыі і масавае знішчэнне мірнага насельніцтва, знішчэнне голадам і стварэнне несумяшчальных з жыццём умоў існавання, злачынствы супраць дзяцінства, прымусовыя працы і згон мірнага насельніцтва ў Германію, знішчэнне грамадзян, якія знаходзяцца ў бальніцах і іншых лячэбных установах”. Асаблівую ўвагу надалі экскурсаводы матэрыялах, прысвечаных трагедыі ў в. Вішанькі 9 сакавіка 1944года, а так жа трагічным падзеям 12 лютага 1942 года ў в. Зарэчная Слабада.
У музеі сабраны багаты матэрыял пра нашых вядомых землякоў, якія ў розны час працавалі на карысць Радзімы. Матэрыялы экспазіцыі, асабістыя рэчы ветэранаў “працоўнага фронту” (успаміны, фотаздымкі, узнагароды) дапамагаюць маладым людзям у станаўленні характару, у вызначэнні ўчынкаў і памкненняў, садзейнічаюць выхаванню грамадзяніна і патрыёта.
З задавальненнем слухаюць наведвальнікі экскурсаводаў, якія знаёмяць з матэрыяламі экспазіцыі, прысвечанай сённяшняму дню вёскі, знакамітым хлебаробам. Размова пра стан гаспадаркі садзейнічае выхаванню павагі да сваёй зямлі, роднага краю.
Асобны раздел экспазіцыі прысвечаны гісторыі школы. Экскурсаводы цікава распавядаюць пра гісторыю стварэння школы, першых настаўнікаў, кіраўнікоў школы. Цікавую інфармацыю можна атрымаць і пра сённяшні дзень школы, яе выпускнікоў. Упісана ў гісторыю школы і афганская старонка. Пра герояў афганскай вайны апавядае стэнд, на якім размешчаны матэрыялы, фотаздымкі нашых выпускнікоў.
Загадчык музея С. С. Жылінскі