Не паспелі сяляне пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі “ стаць на ногі” , як грымнула Грамадзянская вайна. Не абыйшла яна і наш край. Змагаліся за заваёвы рэвалюцыі такія нашы землякі, як Гурко Фама Варфаламеевіч і Мухін Паўла Васільевіч.
Далей вы бачыце гістарычныя дакументы, якія расказваюць нам аб гісторыі стварэння калгаса.
Спачатку, ў канцы 20 гадоў, у вёсцы Запружаны была створана сельскагаспадарчая арцель “ Яркі палудзень”, у які уваходзілі 12 гаспадароў. З гэтай арцелі потым быў створаны калгас “ 10 гадоў Кастрычніка”. Першым старшынёй калгаса быў Гурко Іван Васільевіч. Вось вы бачыце фотаздымкі жанчын, якія з першых дзён стварэння калгаса ўвайшлі ў яго і на працягу доўгіх год сумленна працавалі ў ім .
Грыгарэнка Любоў Дзям’ янаўна,
Данько Дар’я Андрэеўна,
Грыгарэнка Галіна Дзям’янаўна,
Шнітко Марыя Мінаўна .
Далей вы бачыце спіс першых камсамольцаў калгаса.
Шасцітка Даніла,
Шасцітка Людміла,
Шасцітка Еўдакія,
Шасцітка Іван,
Шасцітка Рыгор.
Сваёй стараннай шматгадовай працай увекавечылі нашы землякі сабе памяць нашчадкаў.