Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Инструкция о порядке проведения аттестации педагогических работников

Дата: 23 июня 2020 в 14:22

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 22.08.2012 № 101

Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу)

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

22 жнiўня 2012 г. № 101

Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу)

Изменения и дополнения:

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 26 марта 2014 г. № 20 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/28651 от 07.05.2014 г.);

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 26 ноября 2014 г. № 163 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/29333 от 05.12.2014 г.);

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 20 ноября 2015 г. № 131 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/30456 от 16.12.2015 г.);

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 11 мая 2017 г. № 46 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/32073 от 29.05.2017 г.)

На падставе падпунктаў 4.6 i 4.26 пункта 4 Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 2011 г. № 1049 «Об изменении, дополнении и признании утратившими силу некоторых постановлений Правительства Республики Беларусь по вопросам образования», Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу).

2. Выключаны.

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

Мiнiстр

С.А.Маскевiч

 УЗГОДНЕНА

Старшыня
Брэсцкага абласнога
выканаўчага камiтэта

К.А.Сумар

13.08.2012

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта

А.М.Косiнец

26.07.2012

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Гомельскага абласнога
выканаўчага камiтэта

У.А.Дворнiк

10.08.2012

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта

Б.В.Батура

26.07.2012

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта

С.Б.Шапiра

26.07.2012

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта

М.А.Ладуцька

26.07.2012

УЗГОДНЕНА

Старшыня
Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта

П.М.Руднiк

24.07.2012

УЗГОДНЕНА

Мiнiстр працы
i сацыяльнай абароны
Рэспублiкi Беларусь

М.А.Шчоткiна

20.08.2012

УЗГОДНЕНА

Старшыня Цэнтральнага камiтэта
Беларускага прафесiйнага
саюза работнiкаў
адукацыi i навукi

А.А.Бойка

20.08.2012

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь

22.08.2012 № 101

IНСТРУКЦЫЯ
аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу)

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу).

2. Дзеянне дадзенай Iнструкцыi распаўсюджваецца на педагагiчных работнiкаў устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - арганiзацыi сiстэмы адукацыi), а таксама на педагагiчных работнiкаў, што працуюць па працоўных або грамадзянска-прававых дагаворах у iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - педагагiчныя работнiкi IП).

3. Атэстацыя педагагiчных работнiкаў - гэта вывучэнне i ацэнка iх прафесiйнага ўзроўню, дзелавых i асабiстых якасцей, вынiкаў педагагiчнай дзейнасцi па фармiраванню ведаў, уменняў, навыкаў, iнтэлектуальнага, маральнага, творчага i фiзiчнага развiцця навучэнцаў пры рэалiзацыi зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай, дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi, праграм выхавання, ажыццяўленнi навукова-метадычнага забеспячэння.

Асноўнымi прынцыпамi атэстацыi педагагiчных работнiкаў з’яўляюцца калегiяльнасць, сiстэмнасць, цэласнасць экспертных ацэнак.

4. Атэстацыя педагагiчных работнiкаў праводзiцца на прысваенне або пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - атэстацыя).

Атэстацыя праводзiцца на прысваенне другой, першай, вышэйшай квалiфiкацыйных катэгорый, а настаўнiкаў, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi i адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - настаўнiкi ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi), акрамя таго, - на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст».

Атэстацыя праводзiцца на пацвярджэнне другой, першай, вышэйшай квалiфiкацыйных катэгорый, квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст» у выпадках, якiя вызначаны ў частцы трэцяй пункта 5 дадзенай Iнструкцыi.

5. Атэстацыя праводзiцца па iнiцыятыве педагагiчнага работнiка або па iнiцыятыве кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi, iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якому ў адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей - IП).

Па iнiцыятыве педагагiчнага работнiка праводзiцца атэстацыя на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi.

Па iнiцыятыве кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi (са згоды педагагiчнага савета ўстановы адукацыi (савета ўстановы адукацыi), IП можа праводзiцца атэстацыя на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi ў дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi знiзiў узровень сваёй працы i дзейнасць якога не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням, або педагагiчнага работнiка, якi мае перапынак у працы на педагагiчных пасадах больш як два гады. Такой атэстацыi не падлягаюць цяжарныя жанчыны i жанчыны, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да пяцi гадоў, члены атэстацыйных камiсiй, створаных у адпаведнасцi з пунктамi 14 i 15 дадзенай Iнструкцыi. Атэстацыя на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi з’яўляецца для педагагiчнага работнiка абавязковай.

Атэстацыя на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi не павiнна праводзiцца больш за адзiн раз у пяць гадоў.

6. Прысваенне квалiфiкацыйных катэгорый педагагiчнаму работнiку па кожнай займаемай пасадзе ажыццяўляецца паслядоўна, за выключэннем выпадкаў, якiя прадугледжаны часткай другой пункта 18, пунктамi 19 i 20<sup>1</sup> дадзенай Iнструкцыi.

Квалiфiкацыйная катэгорыя прысвойваецца педагагiчнаму работнiку па кожнай займаемай пасадзе, для якой прысваенне квалiфiкацыйных катэгорый прадугледжана адпаведнай квалiфiкацыйнай характарыстыкай.

7. Выключаны.

8. Квалiфiкацыйная катэгорыя, якая прысвоена педагагiчнаму работнiку па пасадзе, перайменаванай ва ўстаноўленым парадку, захоўваецца.

9. Квалiфiкацыйная катэгорыя ў выпадках i ў парадку, якiя ўстаноўлены дадзенай Iнструкцыяй, можа быць адменена.

10. Для правядзення атэстацыi ствараецца атэстацыйная камiсiя ў парадку, якi ўстаноўлены дадзенай Iнструкцыяй.

ГЛАВА 2
АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМIСIЯ, ЯЕ СКЛАД, ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫI

11. Атэстацыйная камiсiя ствараецца ў арганiзацыi сiстэмы адукацыi, ва ўпраўленнi адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта, у камiтэце па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, аддзеле (упраўленнi) адукацыi, спорту i турызму раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - атэстацыйная камiсiя).

12. У склад атэстацыйнай камiсii не ўключаюцца педагагiчныя работнiкi, якiя плануюць праходзiць атэстацыю у перыяд яе паўнамоцтваў.

13. Тэрмiн паўнамоцтваў атэстацыйнай камiсii - адзiн год з даты прыняцця загаду аб вызначэннi яе складу.

14. Атэстацыйная камiсiя арганiзацыi сiстэмы адукацыi ствараецца для атэстацыi педагагiчных работнiкаў гэтых арганiзацый, за выключэннем атэстацыi педагагiчных работнiкаў на прысваенне i пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст», у складзе не менш як пяць чалавек i выбiраецца на сходзе калектыву педагагiчных работнiкаў шляхам тайнага галасавання (далей - галасаванне). На сходзе павiнна прысутнiчаць больш за палову педагагiчных работнiкаў арганiзацыi. У камiсiю могуць быць выбраны педагагiчныя работнiкi, якiя маюць першую, вышэйшую квалiфiкацыйную катэгорыю або квалiфiкацыйную катэгорыю «настаўнiк-метадыст». Абранымi ў атэстацыйную камiсiю лiчацца педагагiчныя работнiкi, за якiх прагаласавала больш як 50 працэнтаў ад колькасцi ўдзельнiкаў сходу.

Перад правядзеннем выбараў педагагiчных работнiкаў у склад камiсii з членаў калектыву педагагiчных работнiкаў арганiзацыi сiстэмы адукацыi выбiраецца падлiковая камiсiя ў колькасцi не менш чым тры чалавекi (у складзе старшынi i членаў камiсii), якая ажыццяўляе тайнае галасаванне, падлiк галасоў i афармленне пратакола падлiковай камiсii з рашэннем па вынiках выбрання атэстацыйнай камiсii.

У склад атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi ўваходзiць кiраўнiк гэтай арганiзацыi або па яго рашэнню iншая ўпаўнаважаная iм асоба, а таксама прадстаўнiк прафсаюзнага камiтэта (пры яго наяўнасцi), упаўнаважаны адпаведным прафсаюзным камiтэтам.

Склад атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi вызначаецца загадам яе кiраўнiка i да 1 кастрычнiка бягучага навучальнага года даводзiцца да ведама педагагiчных работнiкаў.

У рабоце атэстацыйнай камiсii могуць прымаць удзел па аднаму ўпаўнаважанаму прадстаўнiку ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта, камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, аддзела (упраўлення) адукацыi, спорту i турызму раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа) i вышэйстаячага прафсаюзнага органа.

Атэстацыйная камiсiя выбiрае старшыню, намеснiка старшынi, сакратара з лiку членаў камiсii.

15. Атэстацыйная камiсiя аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа ствараецца для атэстацыi настаўнiкаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi, якiя прэтэндуюць на прысваенне або павiнны пацвердзiць квалiфiкацыйную катэгорыю «настаўнiк-метадыст», педагагiчных работнiкаў арганiзацый сiстэмы адукацыi, у якiх з-за малой колькасцi педагагiчных работнiкаў немагчыма стварыць камiсiю ў колькасцi, вызначанай у частцы першай пункта 14 дадзенай Iнструкцыi, педагагiчных работнiкаў IП, а таксама для разгляду спрэчных выпадкаў, якiя звязаны з атэстацыяй педагагiчных работнiкаў, у складзе не менш як сем чалавек.

Педагагiчныя работнiкi прыватных устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, педагагiчныя работнiкi IП у выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, праходзяць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы дзяржаўнай рэгiстрацыi або па месцы знаходжання структурнага (адасобленага) падраздзялення адпаведных прыватных устаноў адукацыi, арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, IП.

У склад атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа ўключаюцца педагагiчныя работнiкi арганiзацый сiстэмы адукацыi, якiя маюць першую, вышэйшую квалiфiкацыйную катэгорыю або квалiфiкацыйную катэгорыю «настаўнiк-метадыст», упаўнаважаныя прадстаўнiкi аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, а таксама адпаведнага камiтэта прафсаюза (пры яго наяўнасцi).

Склад атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа вызначаецца загадам кiраўнiка адпаведнага аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа i не пазней за 1 кастрычнiка бягучага навучальнага года даводзiцца да ведама зацiкаўленых.

16. Пералiк арганiзацый сiстэмы адукацыi, работнiкi якiх атэстуюцца камiсiяй аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа (далей - пералiк устаноў), складаецца штогод да 1 кастрычнiка па прапанове кiраўнiкоў падведамных устаноў адукацыi, прыватных устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.

17. Педагагiчны работнiк, якi выказаў жаданне прайсцi атэстацыю на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi, падае пiсьмовую заяву ў атэстацыйную камiсiю, якая прымае рашэнне аб допуску яго да атэстацыi (адмове ў допуску).

Рашэнне аб допуску цi адмове да допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi прымаецца на чарговым пасяджэннi атэстацыйнай камiсii. Дадзенае рашэнне з’яўляецца падставай да выдання загада аб правядзеннi атэстацыi, змест якога ўказаны ў пункце 22 дадзенай Iнструкцыi.

18. Абавязковымi ўмовамi допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi з’яўляюцца:

адпаведнасць атрыманай адукацыi квалiфiкацыйным патрабаванням;

наяўнасць стажу працы (акрамя выпадкаў, якiя прадугледжаны часткамi трэцяй-пятай i сёмай пункта 19, пунктамi 20 i 20<sup>1</sup> дадзенай Iнструкцыi) у адпаведнасцi з часткамi першай, другой и шостай пункта 19 дадзенай Iнструкцыi;

засваенне зместу адукацыйнай праграмы павышэння квалiфiкацыi кiраўнiцкiх работнiкаў i спецыялiстаў, акрамя выпадкаў, якiя прадугледжаны часткамi трэцяй-шостай пункта 19 дадзенай Iнструкцыi, у тэрмiны, прадугледжаныя заканадаўствам.

Абавязковымi ўмовамi допуску для педагагiчных работнiкаў, якiя прэтэндуюць на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст», акрамя пералiчаных у абзацах другiм-чацвёртым часткi першай дадзенага пункта, з’яўляецца наяўнасць аўтарскай методыкi выкладання вучэбнага прадмета або ўласнага вопыту, якi абагульнены i выкарыстоўваецца iншымi настаўнiкамi ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi, публiкацый у навукова-метадычных i iншых выданнях аб вопыце прымянення сучасных адукацыйных, выхаваўчых i iнфармацыйных тэхналогiй, выкарыстання эфектыўных педагагiчных формаў, метадаў i сродкаў навучання.

19. Прэтэндаваць на прысваенне другой i першай квалiфiкацыйных катэгорый могуць педагагiчныя работнiкi (акрамя майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыi), якiя маюць стаж працы на пасадзе, па якой атэстуюцца (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - стаж працы), два гады, вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст» - тры гады з дня прысваення папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi. У гэты стаж улiчваецца час працы на пасадах, якiя былi перайменаваны ва ўстаноўленым парадку.

Майстры вытворчага навучання ўстаноў адукацыi дапускаюцца да атэстацыi з улiкам стажу працы, якi вызначаны квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi.

Асобы, якiя атрымалi дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адзнакай, дыплом аб вышэйшай адукацыi з адзнакай, дыплом магiстра цi дыплом даследчыка, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыi без улiку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.

Педагагiчныя работнiкi, якiя прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу i маюць стаж працы на гэчстай пасадзе не менш чым два гады, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыi без улiку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.

Педагагiчныя работнiкi, якiя прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу i маюць стаж працы на гэтай пасадзе не менш чым чатыры гады, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыi без улiку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.

Асобы, якiя маюць вучоную ступень i (цi) вучонае званне, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыi пры наяўнасцi стажу працы адзiн год, а вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi - адзiн год з дня прысваення першай квалiфiкацыйнай катэгорыi. Пры гэтым прэтэндаваць на першую квалiфiкацыйную катэгорыю яны могуць без прысваення другой квалiфiкацыйнай катэгорыi.

Педагагiчныя работнiкi, якiм квалiфiкацыйная катэгорыя прысвоена ў замежных краiнах, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыi без улiку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.

У стаж працы, якi вызначаны ў частках першай, другой i чацвёртай-шостай дадзенага пункта, не ўлiчваецца перыяд знаходжання педагагiчнага работнiка ў адпачынку па догляду за дзiцём да дасягнення iм узросту трох гадоў.

20. Пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi маюць права прэтэндаваць незалежна ад стажу працы ў якасцi педагагiчных работнiкаў, якi вызначаны часткай першай пункта 19 дадзенай Iнструкцыi, на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыi, якая iм была прысвоена раней, наступныя педагагiчныя работнiкi:

акампанiятары, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, музычнага кiраўнiка, метадыста, канцэртмайстра цi педагога дадатковай адукацыi;

выкладчыкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, настаўнiка-дэфектолага, метадыста цi майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi;

выхавальнiкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара, педагога дадатковай адукацыi, культарганiзатара, метадыста цi майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi;

выхавальнiкi-метадысты, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара, педагога дадатковай адукацыi цi майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi;

выхавальнiкi дашкольнай адукацыi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка, метадыста, выхавальнiка-метадыста, кiраўнiка фiзiчнага выхавання, музыкальнага кiраўнiка, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага цi педагога-арганiзатара;

iнструктары па фiзiчнай культуры, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, кiраўнiка фiзiчнага выхавання, цi педагога дадатковай адукацыi;

кiраўнiкi фiзiчнага выхавання, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, метадыста, iнструктара па фiзiчнай культуры, педагога дадатковай адукацыi цi педагога-арганiзатара;

канцэртмайстры, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, метадыста, акампанiятара, музычнага кiраўнiка цi педагога дадатковай адукацыi;

майстры вытворчага навучання ўстановы адукацыi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка цi метадыста;

метадысты, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, выхавальнiка, выхавальнiка-метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара, педагога дадатковай адукацыi цi майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi;

музычныя кiраўнiкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, акампанiятара, культарганiзатара, канцэртмайстра цi педагога дадатковай адукацыi;

настаўнiкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, метадыста цi майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi;

настаўнiкi-дэфектолагi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка цi метадыста;

педагогi сацыяльныя, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, выхавальнiка, культарганiзатара, метадыста, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара цi педагога дадатковай адукацыi;

педагогi-арганiзатары, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, выхавальнiка, культарганiзатара, метадыста, педагога-псiхолага цi педагога сацыяльнага;

педагогi-псiхолагi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, метадыста, выхавальнiка дашкольнай адукацыi цi выхавальнiка;

педагогi дадатковай адукацыi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка, выкладчыка, выхавальнiка, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, музычнага кiраўнiка, кiраўнiка фiзiчнага выхавання, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi, культарганiзатара, метадыста, iнструктара па фiзiчнай культуры, канцэртмайстра, акампанiятара цi педагога-арганiзатара.

Пры праходжаннi атэстацыi ў выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, педагагiчныя работнiкi, якiя прэтэндуюць на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, квалiфiкацыйны экзамен не здаюць.

20<sup>1</sup>. У выключным выпадку педагагiчны работнiк па хадайнiцтве кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi цi IП або атэстацыйнай камiсii без улiку прысвоенай раней квалiфiкацыйнай катэгорыi i (або) стажу працы на пасадзе, па якой ён праходзiць атэстацыю, можа быць дапушчаны да атэстацыi на прысваенне першай, вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi са згоды начальнiка ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (старшынi камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта).

21. Выключаны.

22. Падставай для правядзення атэстацыi з’яўляецца загад кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа) (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - кiраўнiк), якiм вызначаюцца:

тэрмiны правядзення атэстацыi;

спiс педагагiчных работнiкаў, якiя дапушчаны да атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi, а таксама праходзяць атэстацыю на пацвяржэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - атэстуемыя);

графiк атэстацыi (узгадняецца з адпаведным прафсаюзным камiтэтам), якi прадугледжвае дату атэстацыi (этапаў атэстацыi) кожнага атэстуемага з улiкам тэрмiнаў правядзення квалiфiкацыйнага экзамену, парадак правядзення якога ўстаноўлены главой 3 дадзенай Iнструкцыi.

Загад аб правядзеннi атэстацыi даводзiцца да ведама атэстуемых на працягу трох працоўных дзён з дня яго выдання.

Тэрмiн правядзення атэстацыi педагагiчнага работнiка на прысваенне другой i першай квалiфiкацыйных катэгорый, пацвярджэння другой i першай квалiфiкацыйных катэгорый не павiнен перавышаць трох месяцаў з даты азнаямлення атэстуемага з загадам аб правядзеннi атэстацыi.

Тэрмiн правядзення атэстацыi педагагiчнага работнiка на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст», пацвярджэння вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст» не павiнен перавышаць чатырох месяцаў з даты выдачы педагагiчнаму работнiку выпiскi з пратакола пасяджэння квалiфiкацыйнай камiсii (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - выпiска з пратакола) аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену гэтым педагагiчным работнiкам.

У тэрмiны, якiя вызначаны ў частках трэцяй i чацвёртай дадзенага пункта, не ўлiчваюцца перыяды часовай непрацаздольнасцi i працоўнага i (цi) сацыяльнага адпачынку педагагiчнага работнiка.

23. Арганiзацыйная работа па падрыхтоўцы да атэстацыi ажыццяўляецца асобай, упаўнаважанай кiраўнiком арганiзацыi сiстэмы адукацыi, з удзелам членаў атэстацыйнай камiсii i ўключае наступныя этапы:

вывучэнне педагагiчнай дзейнасцi атэстуемага;

падрыхтоўку аналiтычнай iнфармацыi, якая змяшчае вынiкi вывучэння педагагiчнай дзейнасцi атэстуемага, а таксама падрабязныя звесткi аб праходжаннi папярэдняй атэстацыi i прынятым рашэннi;

састаўленне характарыстыкi педагагiчнага работнiка (далей - характарыстыка), якая змяшчае ацэнку яго прафесiйных, дзелавых i асабiстых якасцей.

Характарыстыка ўзгадняецца з адпаведным прафсаюзным камiтэтам (пры яго наяўнасцi). Аналiтычная iнфармацыя i характарыстыка (далей - атэстацыйныя матэрыялы) падпiсваюцца кiраўнiком арганiзацыi сiстэмы адукацыi, IП.

Атэстуемы павiнен быць азнаёмлены з характарыстыкай не пазней чым за тыдзень, а ў выпадку праходжання атэстацыi ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа - не пазней чым за два тыднi да пачатку атэстацыйнай гутаркi.

Атэстацыйныя матэрыялы педагагiчнага работнiка, якi праходзiць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, накiроўваюцца ў камiсiю не пазней чым за 10 дзён да пачатку атэстацыi.

Тэрмiн падрыхтоўкi атэстацыйных матэрыялаў не павiнен перавышаць двух месяцаў з даты:

азнаямлення педагагiчнага работнiка з загадам аб правядзеннi атэстацыi - у дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi праходзiць атэстацыю на прысваенне (пацвярджэнне) другой або першай квалiфiкацыйнай катэгорыi;

выдачы педагагiчнаму работнiку выпiскi з пратакола аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену - у дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi праходзiць атэстацыю на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст») або пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст»).

24. Атэстацыя праводзiцца ў форме:

атэстацыйнай гутаркi - пры прысваеннi (пацвярджэннi) другой i першай квалiфiкацыйных катэгорый;

квалiфiкацыйнага экзамену i атэстацыйнай гутаркi - пры прысваеннi (пацвярджэннi) вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст».

25. Выключаны.

26. Выключаны.

27. Квалiфiкацыйны экзамен папярэднiчае атэстацыйнай гутарцы.

28. Вынiкi квалiфiкацыйнага экзамену ацэньваюцца адзнакамi «здаў» або «не здаў».

29. У выпадку, калi атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст») атрымаў адзнаку «здаў», але атэстацыйная камiсiя не прыняла рашэнне аб прысваеннi яму квалiфiкацыйнай катэгорыi, ён мае права прайсцi атэстацыю ў форме атэстацыйнай гутаркi на працягу трох гадоў з даты здачы квалiфiкацыйнага экзамену.

У выпадку, калi атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст») атрымаў адзнаку «не здаў», далейшая яго атэстацыя не праводзiцца.

У выпадку, калi атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст») атрымаў адзнаку «здаў», але атэстацыйная камiсiя не пацвердзiла яму квалiфiкацыйную катэгорыю, або атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi такой атэстацыi атрымаў адзнаку «не здаў», квалiфiкацыйная катэгорыя яму знiжаецца.

30. Ад здачы квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне i пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi вызваляюцца:

30.1. педагагiчныя работнiкi, якiя маюць дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублiкi Беларусь (БССР), былога Саюза ССР, а таксама дзяржаў - удзельнiц СНД, прысвоеныя за дасягненнi ў сферы адукацыi;

30.2. педагагiчныя работнiкi, якiя маюць вучоную ступень i (цi) вучонае званне;

30.3. педагагiчныя работнiкi - аўтары падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў, якiя афiцыйна зацверджаны або дапушчаны ў якасцi адпаведнага вiду вучэбнага выдання Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь;

30.4. педагагiчныя работнiкi, якiя сталi пераможцамi абласнога (Мiнскага гарадскога) або пераможцамi цi лаўрэатамi заключнага этапу рэспублiканскiх конкурсаў прафесiйнага майстэрства педагагiчных работнiкаў;

30.5. педагагiчныя работнiкi, якiя за апошнiя пяць гадоў падрыхтавалi пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) мiжнародных алiмпiяд, заключнага этапу рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў устаноў адукацыi, якiя асвойваюць змест адукацыйных праграм базавай адукацыi, сярэдняй адукацыi, спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi, прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, якая забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi рабочага (служачага) i агульнай сярэдняй адукацыi, прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, якая забяспечвае атрыманне квалiфiкацыi рабочага (служачага) i агульнай сярэдняй адукацыi з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным узроўнi, сярэдняй спецыяльнай адукацыi на падставе агульнай базавай адукацыi, а таксама рэспублiканскай алiмпiяды прафесiйнага майстэрства навучэнцаў, курсантаў устаноў, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi, пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) рэспублiканскiх конкурсаў прафесiйнага майстэрства навучэнцаў устаноў прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, мiжнародных фестываляў тэхнiчнай i мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi, пераможцаў (Гран-пры, першае, другое, трэцяе месца, дыпломы I, II, III ступенi) i (або) прызёраў мiжнародных i рэспублiканскiх фестываляў, конкурсаў, выстаў, пленэраў, iншых мастацка-творчых спаборнiцтваў, тэле- i радыёпраектаў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, а таксама афiцыйных спартыўных спаборнiцтваў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з рэспублiканскiмi каляндарнымi планамi, мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў, пераможцаў мiжнародных (рэспублiканскiх) фестываляў (конкурсаў) сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыi;

30.6. педагагiчныя работнiкi - пераможцы конкурсу настаўнiкаў, навукова-педагагiчных работнiкаў i iншых асоб, а таксама асобы, якiм уручана пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў цi спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi;

30.7. педагагiчныя работнiкi, пад кiраўнiцтвам якiх непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi прысвоена (пацверджана) найменне «народны» («узорны») або званне «Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь».

31. Атэстацыйная гутарка праводзiцца ў адпаведнасцi з графiкам атэстацыi на пасяджэннi атэстацыйнай камiсii. Атэстацыйная камiсiя разглядае атэстацыйныя матэрыялы, прадстаўленыя на педагагiчных работнiкаў, якiя праходзяць атэстацыю.

Па вынiках разгляду атэстацыйных матэрыялаў па кожнаму атэстуемаму атэстацыйная камiсiя прымае шляхам адкрытага (тайнага) галасавання рашэнне, прадугледжанае падпунктамi 46.1-46.4 пункта 46 дадзенай Iнструкцыi.

Пасяджэнне атэстацыйнай камiсii афармляецца пратаколам, у якiм падрабязна фiксуецца змест атэстацыйнай гутаркi (у тым лiку рэкамендацыi, якiя даюцца атэстуемаму). Пратакол падпiсваецца старшынёй i ўсiмi членамi атэстацыйнай камiсii, якiя прымалi ўдзел у галасаваннi.

ГЛАВА 3
ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КВАЛIФIКАЦЫЙНАГА ЭКЗАМЕНУ

32. Квалiфiкацыйны экзамен (далей - экзамен) праводзiцца ў мэтах незалежнай экспертнай ацэнкi навукова-тэарэтычнай i метадычнай падрыхтоўкi педагагiчных работнiкаў.

33. Асноўнымi задачамi экзамену з’яўляюцца:

стымуляванне росту прафесiйнага майстэрства педагагiчных работнiкаў, развiццё iх творчай iнiцыятывы;

авалоданне перадавым вопытам;

уключэнне ў даследчую дзейнасць;

вызначэнне ўзроўню прафесiйнага майстэрства педагагiчнага работнiка, якi дасягнуты пасля атрымання папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi.

34. Экзамен пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi праводзiцца ў дзяржаўнай установе адукацыi «Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi», установе адукацыi «Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi», дзяржаўнай установе адукацыi «Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы», дзяржаўнай установе адукацыi «Iнстытут культуры Беларусi», установе адукацыi «Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi», установе адукацыi «Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт фiзiчнай культуры», дзяржаўнай установе адукацыi «Беларуская медыцынская акадэмiя паслядыпломнай адукацыi», абласных (Мiнскiм гарадскiм) iнстытутах развiцця адукацыi.

Экзамен пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст» i пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст» праводзiцца ў дзяржаўнай установе адукацыi «Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi».

Размеркаванне педагагiчных работнiкаў для здачы квалiфiкацыйнага экзамену сярод устаноў адукацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дадаткам.

35. Метадычнае забеспячэнне экзамену, якi праводзiцца пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi ў дзяржаўнай установе адукацыi «Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы», у дзяржаўнай установе адукацыi «Iнстытут культуры Беларусi», установе адукацыi «Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi», установе адукацыi «Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт фiзiчнай культуры», дзяржаўнай установе адукацыi «Беларуская медыцынская акадэмiя паслядыпломнай адукацыi» вызначаецца гэтымi ўстановамi.

Метадычнае забеспячэнне атэстацыi (за выключэннем атэстацыi выкладчыкаў вучэбных прадметаў (вучэбных дысцыплiн) прафесiйнага кампаненту i майстроў вытворчага навучання ўстановы адукацыi) вызначае дзяржаўная ўстанова адукацыi «Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi» сумесна з установай адукацыi «Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт iмя Максiма Танка».

Метадычнае забеспячэнне атэстацыi выкладчыкаў вучэбных прадметаў (вучэбных дысцыплiн) прафесiйнага кампаненту i майстроў вытворчага навучання ўстановы адукацыi вызначае ўстанова адукацыi «Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi».

36. З праграмай i формамi экзамену педагагiчны работнiк мае права азнаёмiцца ва ўстанове адукацыi з лiку тых, якiя ўказаны ў пункце 34 дадзенай Iнструкцыi, дзе ён здае экзамен (далей - установа адукацыi), а таксама на афiцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Iнтэрнэт дадзенай установы i выбраць адну з формаў экзамену.

37. Для правядзення экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст» i пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст» тэрмiнам на адзiн год ва ўстановах адукацыi, якiя ўказаны ў пункце 34 дадзенай Iнструкцыi, ствараюцца квалiфiкацыйныя камiсii па напрамках педагагiчнай дзейнасцi (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - камiсii), у склад якiх уключаюцца педагагiчныя работнiкi з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыi, дадатковай адукацыi дарослых, настаўнiкi ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi, якiм прысвоена вышэйшая квалiфiкацыйная катэгорыя (квалiфiкацыйная катэгорыя «настаўнiк-метадыст»), выкладчыкi ўстаноў прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi. У складзе камiсii вызначаецца старшыня.

Камiсii ствараюцца па напрамках педагагiчнай дзейнасцi рашэннем кiраўнiка ўстановы адукацыi да 1 снежня.

38. Тэрмiны правядзення экзамену вызначаюцца загадам кiраўнiка ўстановы адукацыi i даводзяцца да ведама зацiкаўленых.

39. Да здачы экзамену дапускаюцца асобы, якiя маюць накiраванне арганiзацыi сiстэмы адукацыi, а ў выпадках, якiя прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Iнструкцыi, - аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы праходжання атэстацыi.

40. Для здачы экзамену ва ўстанове адукацыi з лiку педагагiчных работнiкаў фармiруюцца, як правiла, групы. Напаўняльнасць груп складае 10-12 чалавек.

41. На экзамене педагагiчнаму работнiку выдаецца экзаменацыйны лiст са штампам установы адукацыi, у якiм ён робiць запiсы.

42. Па вынiках экзамену на прысваенне вышэйшай катэгорыi (пацвярджэнне вышэйшай катэгорыi, прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст», пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст») педагагiчнаму работнiку рашэннем большасцi членаў камiсii, якiя прымаюць удзел у пасяджэннi, выстаўляецца адпаведная адзнака. Рашэнне камiсii лiчыцца правамоцным пры наяўнасцi на пасяджэннi дзвюх трэцей членаў гэтай камiсii.

43. Вынiкi экзамену фiксуюцца ў экзаменацыйнай ведамасцi, якая падпiсваецца старшынёй квалiфiкацыйнай камiсii i яе членамi. Тэрмiн захоўвання экзаменацыйных ведамасцей - пяць гадоў.

44. Па вынiках здачы экзамену на прысваенне вышэйшай катэгорыi (пацвярджэнне вышэйшай катэгорыi, прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст», пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст») атэстуемаму выдаецца выпiска з пратакола пасяджэння квалiфiкацыйнай камiсii за подпiсам кiраўнiка ўстановы адукацыi (далей - выпiска з пратакола). Выпiска з пратакола прадстаўляецца педагагiчным работнiкам у тую атэстацыйную камiсiю, у якой ён атэстуецца.

У выпадку, калi педагагiчны работнiк праходзiць атэстацыю ў адпаведнасцi з часткай першай пункта 29 дадзенай Iнструкцыi ў iншага наймальнiка, выпiска з пратакола па жаданню педагагiчнага работнiка накiроўваецца ў атэстацыйную камiсiю той арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа), дзе ён праходзiць атэстацыю, па яе запыту. У арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзеле (упраўленнi) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа), якая накiроўвае выпiску з пратакола, захоўваецца яе копiя, якая завяраецца гэтай арганiзацыяй (аддзелам (упраўленнем) адукацыi).

45. На перыяд паўнамоцтваў квалiфiкацыйных камiсiй па напрамках педагагiчнай дзейнасцi ва ўстанове адукацыi рашэннем яе кiраўнiка ствараецца апеляцыйная камiсiя. У склад апеляцыйнай камiсii не ўключаюцца члены квалiфiкацыйных камiсiй.

Пры нязгодзе педагагiчнага работнiка з адзнакай па вынiках экзамену ён мае права звярнуцца ў апеляцыйную камiсiю ў дзень здачы экзамену. Апеляцыя разглядаецца камiсiяй у дзень звароту атэстуемага.

Рашэнне апеляцыйнай камiсii аб’яўляецца педагагiчнаму работнiку ў пiсьмовай форме не пазней чым праз пяць дзён пасля яго звароту.

ГЛАВА 4
РАШЭННI, ЯКIЯ ПРЫМАЮЦЦА ПА ВЫНIКАХ АТЭСТАЦЫI

46. На падставе вынiкаў атэстацыйнай гутаркi атэстацыйная камiсiя вырашае:

46.1. прысвоiць (адмовiць у прысваеннi) адпаведную квалiфiкацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);

46.2. пацвердзiць квалiфiкацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);

46.3. знiзiць квалiфiкацыйную катэгорыю, якая была прысвоена раней (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);

46.4. адмянiць квалiфiкацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца).

47. Пры прыняццi рашэння аб адмене педагагiчнаму работнiку другой квалiфiкацыйнай катэгорыi, па якой ён праходзiць атэстацыю на пацвярджэнне, дадзеная квалiфiкацыйная катэгорыя адмяняецца.

Пры прыняццi рашэння аб знiжэннi педагагiчнаму работнiку першай (вышэйшай) квалiфiкацыйнай катэгорыi цi квалiфiкацыйнай катэгорыi «настаўнiк-метадыст», па якой ён праходзiць атэстацыю на пацвярджэнне, за iм захоўваецца адпаведна другая (першая) цi вышэйшая квалiфiкацыйная катэгорыя.

48. Калi пры правядзеннi атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi атэстацыйнай камiсiяй устаноўлена парушэнне патрабаванняў заканадаўства пры прысваеннi педагагiчнаму работнiку папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi, яна прымае рашэнне адмовiць у прысваеннi квалiфiкацыйнай катэгорыi, на якую прэтэндуе педагагiчны работнiк. Пры наяўнасцi падставы для захавання ў яго квалiфiкацыйнай катэгорыi, якую ён мае, са згоды педагагiчнага работнiка атэстацыйная камiсiя прымае рашэнне аб яе пацвярджэннi, а пры адсутнасцi падставы для захавання ў педагагiчнага работнiка гэтай квалiфiкацыйнай катэгорыi або адказе яго на яе пацвярджэнне - рашэнне аб адмене гэтай квалiфiкацыйнай катэгорыi.

49. Калi пры правядзеннi атэстацыi на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi атэстацыйнай камiсiяй устаноўлена парушэнне патрабаванняў заканадаўства пры прысваеннi педагагiчнаму работнiку гэтай квалiфiкацыйнай катэгорыi, то пры наяўнасцi падставы для прысваення педагагiчнаму работнiку дадзенай квалiфiкацыйнай катэгорыi камiсiя прымае рашэнне аб яе пацвярджэннi, а пры адсутнасцi падставы для прысваення гэтай квалiфiкацыйнай катэгорыi - рашэнне аб яе адмене.

Калi педагагiчны работнiк адмовiўся ад праходжання атэстацыi на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi або не з’явiўся на квалiфiкацыйны экзамен або атэстацыйную гутарку без уважлiвых прычын, рашэннем атэстацыйнай камiсii дадзеная катэгорыя знiжаецца (адмяняецца).

50. Рашэнне атэстацыйнай камiсii лiчыцца правамоцным, калi за яго прагаласавала больш як 50 працэнтаў ад колькасцi ўдзельнiкаў галасавання i пры наяўнасцi на пасяджэннi дзвюх трэцей членаў гэтай камiсii. Пры роўнай колькасцi галасоў рашэнне лiчыцца прынятым на карысць атэстуемага.

З рашэннем атэстацыйнай камiсii атэстуемага знаёмяць непасрэдна пасля атэстацыi пад роспiс.

51. Рашэнне атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi ў 5-дзённы тэрмiн афармляецца загадам кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi, а ў выпадках, якiя прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Iнструкцыi, - аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа i ўступае ў сiлу з дня падпiсання загада.

52. У выпадку, калi па вынiках атэстацыi прынята рашэнне аб адмове ў прысваеннi квалiфiкацыйнай катэгорыi, знiжэннi або яе адмене, а таксама ў выпадку, якi прадугледжаны часткай другой пункта 29 дадзенай Iнструкцыi, педагагiчны работнiк мае права прайсцi атэстацыю на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi не раней чым праз адзiн год пасля прыняцця адпаведнага рашэння атэстацыйнай камiсiяй.

53. Атэстацыйныя матэрыялы, заява, пратаколы пасяджэння атэстацыйнай камiсii захоўваюцца пяць гадоў у арганiзацыi сiстэмы адукацыi, а ў выпадках, якiя прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Iнструкцыi, - аддзеле (упраўленнi) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа.

54. Пры парушэннi працэдуры атэстацыi, якая ўстаноўлена дадзенай Iнструкцыяй, выяўленым атэстацыйнай камiсiяй арганiзацыi сiстэмы адукацыi, педагагiчны работнiк у дзесяцiдзённы тэрмiн з дня азнаямлення з рашэннем атэстацыйнай камiсii мае права звярнуцца з заявай у атэстацыйную камiсiю аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, а пры парушэннi, выяўленым атэстацыйнай камiсiяй аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, - у вышэйстаячы аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, акрамя выпадкаў, калi парушэннi былi дапушчаны ў дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi атэстуецца ў атэстацыйнай камiсii ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта).

Пры выяўленнi парушэнняў працэдуры атэстацыi, якая ўстаноўлена дадзенай Iнструкцыяй, атэстацыйная камiсiя вышэйстаячага аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа мае права адмянiць рашэнне атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа) i ў месячны тэрмiн з дня звароту атэстуемага правесцi паўторную атэстацыю работнiка, у дачыненнi да якога былi дапушчаны парушэннi.

У выпадку, калi парушэннi былi дапушчаны ў дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi атэстуецца ў атэстацыйнай камiсii ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта), па звароту педагагiчнага работнiка для яго паўторнай атэстацыi ствараецца iншая атэстацыйная камiсiя ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта). У склад дадзенай камiсii не могуць быць уключаны асобы, якiя прымалi рашэнне ў дачыненнi да гэтага педагагiчнага работнiка пры папярэдняй атэстацыi.

Рашэнне атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, якое прынята ў выпадках, прадугледжаных часткамi другой i трэцяй дадзенага пункта, лiчыцца канчатковым, аб’яўляецца загадам яго кiраўнiка i даводзiцца да ведама кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа).

55. Спрэчкi, якiя звязаны з атэстацыяй педагагiчных работнiкаў, разглядаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.