Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Жыццёвы і творчы шлях Васіля Цяпінскага

Дата: 26 марта 2019 в 09:52, Обновлено 26 марта 2019 в 10:23

                                                                 Ён ведаў:  імя яго зноў уваскрэсне.

                                                                 Яго не змарнуюць стагоддзі і цвіль.

                                                                 На ніве асветы стаў вольнаю песняй

                                                                 Нашчадак Скарыны– асветнік Васіль.

                                                                 Яго не любілі паны і магнаты-

                                                                 За што ім любіць беларускіх сыноў?

                                                                 Ці ж многа было іх сапраўдных аратых,

                                                                 Якія да роднага неслі любоў?

         А сапраўды, якім ён быў чалавекам наш зямляк Васіль Цяпінскі? Бо нас ад яго аддзяляе амаль пяць стагоддзяў. Вельмі многа можа сказаць партрэт, які быў зроблены невядомым мастаком пры жыцці Васіля Цяпінскага. Угледзьцеся пільна ў рэпрадукцыю гэтага партрэта. На ім мастак рэалістычна і вельмі дасканала данёс рысы твару і характэрную для таго часу вопратку беларускага шляхціча. Вы бачыце чалавека са спакойным, добразычлівым тварам, спагадлівай усмешкай, цёплым позіркам.

         Васіль Цяпінскі прысвяціў сваё жыццё справе асветніка, перакладчыка і выдаўца. Ён пераклаў Евангелле на старабеларускую мову, таксама напісаў прадмову да Евангелле. Задуманая справа далася нялёгка. Васіль Цяпінскі мусіў пазычаць сродкі, ездзіць у далёкія мясціны, шукаючы старыя кнігі і розныя друкарскія прылады. Сродкаў хапіла толькі на друкаванне Евангелле ад Мацвея і Марка і часткова ад Лукі.

         Мы, нашчадкі Васіля Цяпінскага, шануем памяць свайго славутага земляка. Кожны год 19 мая адзначаем Дзень Васіля Цяпінскага.

         У школе створана Цяпінская школьная Рэспубліка. На гербе адлюстраваны партрэт Васіля Цяпінскага.

         Мы ганарымся сваім славутым земляком і будзем паслядоўнікамі ў справе адукацыі народа, будзем добра вучыцца, любіць сваю зямлю, народ, захоўваць яго спадчыну.

   

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.