Маршрут
краязнаўчага накіравання
«Тур выхаднога дня».
Змест:
- Пашпарт маршруту . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . …….. . . . . . . . . .
- Маршрут выхаднога дня……….... . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
- Уводзіны. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . …………… . . . . . . . . ……….. . . .
- Помнік загінуўшым воінам у вёсцы Цяпіна.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
- Цяпінская дзіцячы сад-сярэдняя школа. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
- Мемарыяльны знак-камень . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
- Гісторыка-краязнаўчы музей імя Васіля Цяпінскага……………… .
- Рэшткі царквы Св. Мікалая………………………………………….
- Вяртанне ў родную вёску. . …………………………………………
Пашпарт маршруту.
- Найменне арганізацыі, распрацавала маршрут: ДУА “Цяпінская дзіцячы сад – сярэдняя школа” Чашніцкага раёна.
- Кіраўнікі маршруту: выхавальнікі.
- Назва турыстычнага маршруту: "Тур выхаднога дня".
- Агульныя сродкі аб маршруце:
- від турызму: пешы;
- від паходу: творча-інфарматыўны;
- працягласць: 1 дзень
- працягласць: 4 км
- узрост: дашкольны ўзрост.
5. Падрабязная нітка маршруту: Помнік загінуўшым воінам у вёсцы Цяпіна – Цяпінская сярэдняя школа-сад – Мемарыяльны знак-камень – Гісторыка-краязнаўчы музей імя Васіля Цяпінскага – Рэшткі царквы Св. Мікалая.
Маршрут выхаднога дня.
Уводзіны.
Паважаныя мамы і таты! Самы шчаслівы дзень – гэта выхадны, калі ўся сям’я збіраецца разам. Выхадныя – гэта ўжо свята. А выхадныя, праведзеныя разам з дзецьмі – свята ўдвая. І каб гэтае свята было яркім і незабыўным мы прапануем вам “Маршрут выхаднога дня”.
Мы прапаноўваем адправіцца ў падарожжа ў веску Цяпіна і яе наваколле. Гэта дапаможа пазнаць нам сваю гісторыю і культуру. Наша экскурсія называецца “Цяпіна – мой любы і невядомы край”
Наша веска знаходзіцца ў сямі кіламетрах на захад ад Чашнікаў. Цяпіна – маляўнічы і прыгожы край. Тыя, хто тут нарадзіўся і жыве, ганарацца сваёй малой радзімай. І разумеюць, што яе трэба шанаваць.
І вось мы, родная старонка,
Зноў сустракаемся з табой.
Аклікнуць хочацца мне звонка:
“Дзень добры, Цяпіна маё!”
Тваё аблічча пры растанні
Пяшчотна ў сэрцы берагу,
Але заўсёды пры спатканні
І радасць чую і тугу.
Помнік загінуўшым воінам у вёсцы Цяпіна.
Есць у в.Цяпіна месца, да якога заўжды пракладзены шлях – гэта брацкая магіла загінуўшых воінаў і партызан, якія вызвалялі нашу вёску ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У ёй пахаваны 18 воінаў і партызан. Сярод пахаваных – партызаны Чашніцкай брыгады “Дубава”, якія загінулі пры вызваленні вёскі.
Усе мы павінны памятаць, што не было б ні блакітнага неба з бусламі, ні гоману чаек, ні жытняга поля і спеваў жаваранкаў – нічога не было б, калі б сотні, тысячы нашых землякоў не загінулі б ад варожых куль.Кожны чалавек, які праходзіць міма, павінен спыніцца, памаўчаць, успомніць тых, хто аддаў свае жыцце ў імя перамогі.
Вучні Цяпінскай сярэдняй школы-сада круглы год даглядаюць брацкую магілу: фарбуюць агароджу, садзяць кветкі, зімой расчышчаюць снег вакол.
Цяпінская дзіцячы сад-сярэдняя школа.
Мы часта гаворым, што не месца ўпрыгожвае чалавека, а , наадварот, чалавек робіць месца знакамітым. Для маёй маленькай радзімы , вёскі Цяпіна Чашніцкага раёна , такім чалавекам быў Васіль Цяпінскі.
Ен ведаў: імя яго зноў уваскрэсне,
Яго не змарнуюць стагоддзе і цвіль.
На ніве асветы стаў вольнаю песняй
Нашчадак Скарыны – асветнік Васіль.
І сапраўды, амаль праз 5 стагоддзяў імя Васіля Цяпінскага ўваскрэсла. Каб пераканацца ў гэтым, трэба наведаць Цяпінскую сярэднюю школу-сад.
10 чэрвеня1990года з нагоды 450-годдзя з дня нараджэння В.Цяпінскага ў в.Цяпіна адбылося свята. У гонар асветніка была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка. Дэвізам свята, як і самаахвярнага жыцця В.Цяпінскага, былі яго прарочыя словы: “З народам я загіну – з народам і ўваскрэсну”.
Мемарыяльны знак-камень.
Каля школы ўстаноўлены мемарыяльны знак-камень.
Ён знаходзіцца ў школьным парку, дзе можна пагуляць у гульню: “Адгадай, што за расліна”.
Мэта гульні: фарміраваць уменне апісваць прадмет і даведацца яго па апісанні, развіваць памяць, увагу.
Ход гульні: выхавальнік прапануе аднаму дзіцяці апісаць расліну ці загадаць пра яго загадку. Іншыя дзеці павінны адгадаць, што гэта за расліна.
Гісторыка-краязнаўчы музей імя Васіля Цяпінскага.
У школьным музеі, які носіць імя В.Цяпінскага, праходзяць экскурсіі, прысвечаныя жыццю і творчасці гуманіста і кнігавыдаўца . На стэндах прадстаўлены партрэты асветніка. Экспанаты адлюстроўваюць розныя бакі жыцця і творчасці нашага знакамітага земляка. Гэта дакументы, архіўныя матэрыялы, ксеракопіі асобных яго твораў, вытрымкі з газет і часопісаў пра дзейнасць В. Цяпінскага.
Перад намі партрэт Васіля Цяпінскага - адданы вернік, праўдашукальнік, багата адукаваны чалавек, сапраўдны грамадзянін, які ўсёй душой успрымаў гаротнасць роднага народа і шукаў выйсце з духоўнай цемры, непісьменнасці.
Зараз мы з вамі пойдем у наша падарожжа далей, а пакуль бдзем ісці пагуляем у гульню: “Хто болей назаве прадметаў”.
Мэта: фарміраваць уменне дзяцей класіфікаваць прадметы па месцу іх вытворчасці.
Рэшткі царквы Св. Мікалая
Непадалёку ад цяпінскага возера ляжаць камяні былой царквы святога Міколы. Магчыма, тут, каля царквы, маглі пахаваць Васіля Цяпінскага. Але ён не быў свяшчэннаслужыцелем. З другога боку В.Цяпінскі – сын свайго часу. Ён глыбока верыў, што рэлігійныя кнігі, такія, як “Евангелле” нясуць асвету народу. Да таго ж жонка яго была народжаная князёўна. І калі яна памерла раней, чым Васіль Мікалаевіч, то пахаваць яе маглі каля царквы, а пазней, там жа, - Васіля Цяпінскага.
Але, на жаль, ніякіх надмагільных камянёў каля былой царквы намі не было знойдзена. Хаця добра вядома, што камяні такія з цягам часу “тонуць” у зямлі, або некуды бясследна знікаюць.
Вяртанне ў родную вёску.
Мы, землякі Васіля Цяпінскага, верым, што справа наша земляка не загіне. Для далейшага пазнання вынікаў грамадскай дзейнасці Васіля Цяпінскага, для росквіту яго славы на маленькай радзіме ёсць усе прадумовы. Верыцца, што народ наш яшчэ скажа сваё важкае слова, народ, які Васіль Цяпінскі лічыў “годным, разумным, здатным, кемлівым у справе, знаходлівым у слове”.
Вось і закончылася наша падарожжа па роднай вёсцы. Нам трэба зноў вяртацца ў дзіцячы сад.
Дзеці, ці спадабалася вам наша вандроўка?
Што новага вы даведаліся пра родныя мясціны?
Якія ўражанні склаліся ад убачанага і пачутага?
Паважаныя бацькі, мы хочам прапанаваць вам дома разам з дзецьмі намаляваць уражанні дзяцей ад убачаннага на прагулцы.