Наступны аддзел – этнаграфічны, у якім дэманструюцца прылады працы і побыту сялян 19- 20 стагоддзяў. Тут вы бачыце пралку з прасніцай, кросны, або ткацкі станок, лапці – традыцыйны нацыянальны абутак сялян, самавар, рушнік – сімвал чысціні і цяпла сялянскай хаты, саху, жорны і іншае.