Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пилотный проект

Дата: 18 марта 2022 в 17:28, Обновлено 30 марта 2022 в 09:23
105 просмотров

18 сакавіка ў рамках пілотнага праекта вучні 10 класа пабывалі на экскурсіі ў Музеі беларускага кнігадрукавання, які знаходзіцца на радзіме святой Ефрасінні  і славутага Скарыны, на самым беразе Заходняй Дзвіны, у каменным будынку XVIII стагоддзя. Гэта адзіны ў нашай краіне музей, які расказвае пра гісторыю кнігі ад стварэння пісьменнасці да сучаснага кнігадрукавання. Ён уваходзіць у лік 11 музеяў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Усяго ў Музеі 15 залаў, дэманструецца 2500 музейных экспанатаў.Тут адлюстраваны ўсе этапы развіцця кнігадрукавання Беларусі. Вучні азнаёміліся з гісторыяй стварэння пісьмовых прыладаў і кніжных ілюстрацый, убачылі на свае вочы, як працавалі станкі. Акрамя Францыска Скарыны, музейныя прадметы расказваюць пра дзейнасць яго паслядоўнікаў: Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Івана Фёдарава і др. Закончылася экскурсія каля помніка–сімвала беларускай мовы. Веды, накопленыя падчас экскурсіі, навучэнцы выкарыстаюць на розных вучэбных прадметах.

 Затым хлопцы і дзяўчаты аддалі даніну павагі Францыску Скарыне і Сімяону Полацкаму, наведаўшы іх помнікі. Пабывалі каля помніка літары Ў і помніка гістарычнага цэнтра Еўропы.

 У вучняў засталіся моцныя ўражанні ад экскурсіі ў старажытны Полацк. Па завяршэнні паездкі можам сцвярджаць: падарожнічаць па Беларусі вельмі цікава, пазнавальна і карысна!

  

Больше фото ЗДЕСЬ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.